Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае да таго, каб мы сведчылі аб сваёй веры не толькі словамі, але прыкладам свайго жыцця. Менавіта гэтаму вучацца семінарысты падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі. На мінулым тыдні клерыкі ВДС у Гродне ў чарговы раз сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі ў вёсцы Галавічполле і ўпершыню наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі. Глядзіце фотарэпартаж.
