Skip to main content

ДДМ у Мастах. 2 дзень (IІ). фотарэпартаж

ghhvg 12-ая палова 2-ага дня ДДМ у Мастах прайшла вельмі насычана. Адбыліся прэзентацыі парафіяльных груп, падчас якіх можна было пачуць харавы спеў, рэмейкі папулярных песень, паназіраць за запальнымі танцамі вернікаў з Нігерыі, упершыню паўдзельнічаць у віктарыне і ўбачыць рознага зместу сцэнкі. Пасля супольнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту моладзь мела магчымасць паслухаць канцэрт праслаўлення ад гурту "Ave". Сюрпрызам для сабраных стаў выступ парафіянкі з Гродна Веранікі Казлоўскай, чэмпіёнкі Беларусі і Еўропы ў oriental dance. Дзяўчына з дапамогай танца наблізіла прысутным гісторыю жыцця і навяртання Марыі Магдалены. Прапануем праглядзець фотарэпартаж.

 Фота: В. Сяліцкая