Skip to main content

ДДМ у Мастах наведаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі

ддммасты 2На другі дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі ў Мастах вернікаў наведаў монсіньёр Марынка Анталовіч - сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі. Прадстаўнік Папы Францішка ўзначаліў св. Імшу а 13 гадзіне. 

 

ддммасты 8

Монсіньёр Марынка, звяртаючыся да моладзі падчас гаміліі, адзначыў, што характэрнай рысай маладых людзей з'яўляецца пэўная непаслухмянасць, нават бунтарскі дух, "які можна выкарыстоўваць з вялікай карысцю":

ддммасты 4

ддммасты 7

- Часта вы, моладзь, дзейнічаеце наперакор таму, што вам гавораць. Забароны нібы падштурхоўваюць вас. Сёння Касцёлу, які часта пераследуецца, які не разумеюць або намагаюцца прыгнесці, патрэбны такія людзі, як вы, якія будуць жыць сваёй верай наперакор усяму і ганарыцца ёю.

ддммасты 6

ддммасты 5

ддммасты 3

Пасля пропаведзі прайшла працэсія з дарамі і малітва верных, падчас якой прысутныя прасілі Бога аб выбары правільнага, асэнсаванага і плённага шляху жыцця для ўсёй моладзі.

ддммасты 1

На заканчэнне набажэнства кс. А. Грэмза падзякаваў монсіньёру Анталовічу за тое, што сваё першае наведванне Гродзенскай дыяцэзіі ён пачаў менавіта з дзён моладзі, і ад імя ўсіх удзельнікаў ДДМ падарыў яму цішотку і значок з лагатыпам 23-яй сустрэчы маладых вернікаў нашай дыяцэзіі.

А. Марцішэўская