Skip to main content

У смаргонскім раторыі адбыўся спартыўны турнір

З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Турнір быў прысвечаны св. Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая. Хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў мелі магчымасць праявіць свае таленты ў такіх відах спорту як настольны футбол, настольны тэніс, "там-там", шашкі, а таксама гульня пад назвай "хвасты". Усіх удзельнікаў было 19 чалавек. На завяршэнне пераможцы атрымалі свае ўзнагароды, а іншыя ўдзельнікі таксама не засталіся без падарункаў. Гэты турнір быў чарговай магчымасцю знайсці новых сяброў і правесці час разам.

Юрый Пашкавец SDB

Фотарэпартаж – с. Ірына Барцэвіч FMA