Skip to main content

Шчучынская моладзь прыняла ўдзел у рэкалекцыях, якія рыхтуцюь да прыняцця сакраманту канфірмацыі

шч-канф 2Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца прыняць сакрамант канфірмацыі, прайшлі ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай. Тэмай сёлетняга дня засяроджання для кандыдатаў стала разважанне над фразай: для чаго патрэбны Бог? Адказаць на гэтае пытанне маладым вернікам дапамагалі сёстры-назарэтанкі і аніматары з Мінска. Падчас дня духоўных практыкаванняў моладзь, якая ў мінулым годзе прыступіла да сакраманту канфірмацыі, падзялілася сваім свядэцтвам, як выглядае іх клопат пра штодзённае супольнае жыццё з Богам.

шч-канф 4

шч-канф 2

шч-канф 3

шч-канф 5

На заканчэнне сустрэчы моладзь магла спаткацца з жывым Езусам у адарацыйнай малітве і прыняць удзел у гульне, падчас якой, карыстаючыся фрагментамі Святога Пісання, павінна была знайсці сапраўдны шлях да Хрыста.

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Віталь Варонік