Skip to main content

Адышоў у жыццё вечнае бацька кс. Аляксандра Сасноўскага

Сёння, 28 красавіка, на 78 годзе жыцця пасля цяжкага захворвання адышоў у жыццё вечнае Аляксандр Сасноўскі, бацька ксяндза Аляксандра Сасноўскага. Пахаванне спачылага верніка адбудзецца 29 красавіка ў 15.00 гадзін у парафіяльным касцёле ў Рагозніцы.

Запрашаем усіх да малітвы ў інтэнцыі спачылага. Няхай міласэрны Бог адорыць яго ласкай сузірання свайго Найсвяцейшага Аблічча ў нябесным валадартсве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.