Skip to main content

Дзень памяці ахвяр аварыі на ЧАЭС правялі валанцёры "Карытас"

чаэс 1У аўторак, 26 красавіка, сярод валанцёраў гродзенскага "Карытас" праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 30 гадоў таму 26 красавіка 1986 года ў ходзе эксперыменту на чацвёртым энергаблоку з-за памылкі абслуговага персаналу і тэхнічных асаблівасцяў рэактара адбыўся цеплавы выбух. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной у гісторыі атамнай энергетыкі. Валанцёры сабраліся для таго, каб разам памаліцца за ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай аварыі, а таксама больш даведацца пра самую аварыі на ЧАЭС і яе наступствы.

Сустрэча пачалася праглядам дакументальнага фільма пра тое, што адбывалася на Чарнобыльскай АЭС у дзень трагедыі. Фільм пакінуў на валанцёрах вялікае ўражанне і выклікаў мноства эмоцый. Пасля прагляду праводзіўся круглы стол, падчас якога гаварылася аб наступствах аварыі, мерах ліквідацыі яе наступстваў, а таксама аб паляпшэнні стану навакольнага асяроддзя ў сучасным свеце.

чаэс 3

чаэс 1

Затым удзельнікі Дня Памяці адправіліся на св. Імшу ў катэдральны касцёл, каб разам памаліцца ў інтэнцыі ліквідатараў наступстваў і ахвяр аварыі на ЧАЭС.

чаэс 2

Працягам сустрэчы стала чаяванне, падчас якога валанцёры дзяліліся ўражаннямі ад прагледжанага фільма і дакладу, прысвечаным наступствам аварыі. Правядзенне падобнага роду Дзён Памяці вельмі актуальна. Важна памятаць і аналізаваць гістарычныя падзеі, такія як аварыя на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, для таго каб не паўтараць памылак мінулага і прадухіліць у далейшым глабальныя экалагічныя катастрофы. 

Тэкст: Марыя Янкевіч

Фота: Алег Гарбачоў