Skip to main content

Гродзенскія вернікі пра вобраз сапраўднага святара

З нагоды нядзелі Добрага Пастыра партал grodnensis.by правёў апытанку сярод вернікаў гродзенскіх парафій наконт таго, якім яны бачаць сапраўднага святара. Якія якасці неабходна, каб у ім пераважалі, што не павінна быць яму ўласціва і ці сустракалі яны ў сваім жыцці святара, якога лічаць прыкладам для пераймання?

 

Марыя

апытан3

Святар у першую чаргу павінен быць міласэрным, спагадлівым. У мяне быў выпадак падчас споведзі, калі ксёндз, абураны пэўным грахом, пачаў вельмі непрыгожа са мной размаўляць. Я лічу, што так не павінна быць, бо гэта можа пахіснуць жаданне чалавека прыходзіць да споведзі і ўвогуле ў касцёл.

Святар павінен з пашанай ставіцца да кожнага чалавека і не апускацца да плётак.

 

Ангеліна
апытан2Святар не павінен быць строгім, ён абавязаны умець кантактаваць з дзецьмі. Павінен разумець і заўсёды памятаць пра тое, што ён ксёндз.

 

 

 

 

Антон

апытан6Мне здаецца, сапраўдны святар – гэта, па-першае, вельмі начытаны чалавек. Начытаны рознай літаратурай, ад падлеткавага чытва да Талстога, каб ведаць, чым “кормяцца” людзі і мець адпаведны падыход да іх. Па-другое, гэта чалавек разумны, але які не пышыцца сваімі ведамі. Па-трэцяе, сапраўдны святар – гэта той, хто ўмее выслухаць, і, калі трэба, даць параду або прамаўчаць. Ну і нарэшце, праўдзівы святар – гэта той, хто ўсведамляе моц душы і ведае, што яго рамяство – гэта вучыць людзей Евангеллю. 

 

Вераніка

апытан 1

На маю думку, сапраўдны святар - гэта чалавек мудры, гуманны, які выклікае давер, чалавек з адкрытым сэрцам. Увогуле для мяне ідэальным святаром з'яўляецца пробашч з маёй парафіі – кс. Ян Кучынскі.

 

 

 

 Андрэй

апытан4

Кожны чалавек розны, так і святары, адрозніваюцца адзін ад аднаго. Бог кліча гэтых людзей, і напэўна, толькі Ён ведае, якімі яны павінны быць. І якімі б святары ні былі – ўсё гэта ў волі Божай.

 

 

 

Сястра Марта

апытан5

Сапраўдны святар перш за ўсё павінен быць сапраўдным чалавекам. Мець чалавечыя якасці, каштоўнасці, і толькі пасля таго можна казаць, што ён – святар. Гэта вельмі важна. Трэба спачатку быць людскім, умець проста падысці да чалавека са сваёй любоўю, калі трэба – дапамагці, а можа проста зірнуць на яго з дабрынёй. Толькі пасля гэтага можна казаць пра святарскае пакліканне.

Я заўважыла, што часам мы вельмі хутка пераскокваем да нейкай святасці, а пра звычайнае чалавечае стаўленне да бліжняга забываем.

 

 

"Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзверы, але інакш, той злодзей і разбойнік. А хто ўваходзіць праз дзверы, той пастыр авец. Яму прыдзвернік адчыняе, і авечкі слухаюць Яго голасу, і свае авечкі кліча ён па імю ды выводзіць іх. А калі выпусціць свае авечкі, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі ідуць за ім, бо ведаюць яго голас. Але за чужым яны не пойдуць, але ўцякаюць ад яго, бо голасу чужых не ведаюць".

Такую прыповесьць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі таго, што ім гаварыў. Дык сказаў ім Езус паўторна: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я - дзверы для авец. Усе, колькі іх не прыйшло перада Мною, - злодзеі яны і разбойнікі, але авечкі не паслухалі іх. Я - дзверы. Калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу. Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь. Я - пастыр добры. Добры пастыр жыццё аддае за свае авечкі. Але найміт ды той, хто не пастыр, да каго не належаць авечкі, калі бачыць надбягаючага ваўка, кідае авечкі ды ўцякае, а воўк хапае і разганяе авечкі. Найміт жа ўцякае, бо ён - найміт, і не рупіцца пра авечкі. Я - добры пастыр і ведаю свае, і яны Мяне ведаюць, як ведае Мяне Айцец, а Я ведаю Айца; і жыццё Маё адддаю за авечкі. Ды і іншыя маю, якія не з гэтай аўчарні, і тыя мушу прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адно стада і адзін пастыр.Таму любіць Мяне Айцец, што Я жыццё Маё аддаю, каб зноў яго атрымаць. Ніхто Мне яго не адбірае, але Я са сваёй волі аддаю яго. Маю моц ахвяраваць яго і маю моц яго атрымаць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго". (Ян 10, 1-18)

А. Марцішэўская, В. Сяліцкая