Skip to main content

Клерыкі ВДС правялі забаўляльную праграму і футбольны матч з выхаванцамі дома-інтэрната ў Радуні

9 красавіка прадстаўнікі Гродзенскай семінарыі ў чарговы раз наведалі Радунскі дзіцячы дом-інтэрнат. Клерыкі падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму. Выступаў семінарыйны гурт “Ave”, праводзіліся конкурсы, за ўдзел у якіх можна было атрымаць узнагароду, была прыгатавана катэхэза. На заканчэнне праграмы адбыўся футбольны матч паміж камандамі дома-інтэрната і семінарыі. Карыстаючыся магчымасцю, семінарысты запрасіла выхаванцаў дома-інтэрната да сябе, таму наступная сустрэча адбудзецца ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Паводле wsd.grodnensis.by