Skip to main content

Урачысты Пасхальны канцэрт арганізвала парафія cв. Міхала ў Навагрудку

св. Міхала 6У нядзелю 3 красавіка ў цэнтры культуры адбылася канцэртна-віншавальная праграма пад назвай “Радасць Уваскрэсення. Арганізавана яна ўпершыню парафіяльнай супольнасцю ў Навагрудку сумесна з мясцовай уладай.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: сёстры назарэтанкі на чале з настаяцельніцай манастыра ў Навагрудку с. Лаурай Шукеловіч, намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму А.А. Анікевіч і іншыя прадстаўнікі ўлады, прадстаўнікі Праваслаўнай царквы ў Навагрудку, імам мячэці ў Навагрудку Якуб Хаджы Александровіч.

св. Міхала 8

Прысутных вітаў ксёндз-пробашч касцёла св. Архангела Міхаіла ў г. Навагрудку Юрый Жэгарын. Ён павіншаваў усіх прысутных са святам Уваскрэсення Хрыста і запрасіў акунуцца ў атмасферу ўваскрасення Езуса падчас канцэрту і выступлення моладзі.

– Паважаныя прысутныя, дазвольце выказаць шчырыя словы падзякі (…) за запрашэнне на цудоўнае мерапрыемства дабрыні, шчырасці, мерапрыемства, дзе будзе ўладаць моладзь, наша будучыня, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько. – Нездарма кажуць: тое, што мы пасеем у душах нашых дзяцей, тое мы пажнём у будучыні. Такія мерапрыемствы будуць толькі на карысць усім нам.

св. Міхала 2

Падчас канцэртна-віншавальнай праграмы з песнямі і вершамі выступіла моладзь і дзеці нядзельнай школы парафіі Святога Міхала Арханёла, а таксама ў іх выкананні была паказана кароткая пантаміма “Бездань і ісціна”.

Відэа: пантаміма "Бездань і ісціна"

Не абышлося свята без узгадвання знакамітага земляка Адама Міцкевіча. Была паказана кароткая лірычная пастаноўка “Развітальны паланэз для Адама і Марылі”, гучалі ўрыўкі з твораў паэта, а таксама песні на слова А. Міцкевіча ў выкананні калектыва “Свіцязянка”. Завіталі на свята і госці з г. Ліда – калектыў “Міласць”.

св. Міхала 3

св. Міхала 10

св. Міхала 9

св. Міхала 7

Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі віктарыны, пытанні да якой былі надрукаваны ў раённай газеце “Новае жыццё”. Прыняць удзел маглі ўсе жадаючыя незалежна ад веравызнання. Пераможцам стаў Дзяніс Шах, які даў вельмі грунтоўныя адказы. Другое месца ў Дар’і Жынко, на трэцім месцы – Валянціна Булько. Таксама была праведзена бяспройгрышная латарэя. Канцэртная праграма была падзелена перапынкам, падчас якога госці маглі пазнаёміцца з выставамі работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і пачаставацца пасхальнымі прысмакамі.

св. Міхала 4

св. Міхала 1

 Матэрыял падрыхтавалі ўдзельнікі мерапрыемства