3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, валанцёры гродзенскага "Карытас" прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Дня "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі, які ў гэтым годзе праходзіў у Астраўцы.
На працягу ўсяго дня валанцёры стаялі са скарбонкамі і расказвалі ўім жадаючым пра валанцёрскія праекты "Карытас-Гродна". Таксама падчас кожнай св. Імшы можна было шмат чаго даведацца пра дзейнасць "Карытас" у Гродне і па ўсёй Беларусі. Варта адзначыць, што парафіяне самі праяўлялі вялікую цікавасць да дзейнасці гродзенскага "Карытас", распытвалі пра валанцёрскія праекты і мерапрыемствы. Дзень "Карытас" - ужо традыцыйнае мерапрыемства, дзякуючы якому ўсё больш вернікаў розных гарадоў і парафій даведваюцца шмат новага аб дабрачыннай дзейнасці: пра дапамогу, якую аказвае дадзеная арганізацыя тым, хто жыве ў нястачы, а таксама аб валанцёрскім руху і дабрачынных акцыях "Карытас".
Падрыхтавала Марыя Янкевіч