Вялікая пятніца - гэта дзень Крыжа. У каталіцкім Касцёле гэта адзіны дзень на працягу ўсяго года, калі не цэлебруецца св. Імша, а толькі на заканчэнне літургіі Мукі Пана ўдзяляецца св. Камунія. 25 сакавіка вернікі г. Гродна ва ўрачыстай малітве ўшанавалі Крыж Езуса Хрыста, які адначасова з'яўляецца сімвалам пакутаў і збаўлення. Два тысячагоддзі таму Езус быў укрыжаваны, але не толькі не страціў сваё жыццё, але адкрыў жыццё вечнае для кожнага чалавека.
Фота: Вольга Сяліцкая