Skip to main content

Св. Імша Хрызма адбылася ў Гродзенскай катэдры

img 0062У Вялікі чацвер 24 сакавіка ў 10 гадзін раніцы ў касцёле імя св. Франіцшка Ксаверыя адбылася св. Імша Хрызма, або як яшчэ яе назваюць - Імша алеяў. У гэты дзень у катэдры традыцыйна сабраліся святары з усёй дыяцэзіі, што адбываецца раз у год, каб разам са сваім ардынарыем кс. бп. Аляксандрам Кашкевічам і дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім прыняць удзел у літургіі.

Гэтае набажэнства мае некалькі асаблівасцяў. Па-першае, яно заканчвае перыяд Вялікага посту. Па-другое, падчас гэтага набажэнства асвячаюцца алей хворых, алей катэхумэнаў і алей хрызма (які выкарыстоўваецца пры сакрамантах хросту, канфірмацыі, святарскіх і біскупскіх пасвечаннях, асвячэнні касцёлаў і алтароў). Пасля асвячэння святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, старыя ж спальваюцца. 

img 0037

Па-трэцяе, Імша Хрызма з'яўляецца падзякай за дар Эўхарыстыі і сакрамант святарства, якія Хрыстос усталяваў у Вялікі чацвер. У памяць гэтай падзеі і ў знак адданасці Езусу святары падчас набажэнства аднаўляюць свае абяцанні, якія яны склалі ў дзень свайго святарскага пасвячэння.

img 0055

Фота: Гражына Шалкевіч