Skip to main content

Дні духоўных сустрэч для юнакоў прайшлі ў Лідзе

л-і 15–6 сакавіка 2016 г. у манаскім доме айцоў піяраў у Лідзе-Індустрыяльным прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны тэме: Курс добрай споведзі! У гэтых сустрэчах удзельнічала 14 юнакоў з піярскіх парафій са Шчучына і з Ліды-Індустрыяльнага.

У межах духоўных практыкаванняў у часе Вялікага Посту прысутнічала супольная малітва, разважанне над Божым Словам, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, споведзь, Эўхарыстыя, тэматычныя сустрэчы, размовы са святаром-піярам.

л-і 1

л-і 2

л-і 3

У гэтыя два дні юнакі атрымалі магчымасць адчуць атмасферу малітвы, бліжэй пазнаёміцца з жыццём Ордэна піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі. Сустрэчы правёў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі. Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP

Фота: Сяргей Масло