Skip to main content

У Гродне ўшанавалі памяць св. Казіміра

казюкі2016 94 сакавіка прыпадае ўспамін св. Казіміра – заступніка Гродзенскай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў. Традыцыйна ў гэты дзень у гродзенскай катэдры ў 9 гадзін раніцы цэлебруецца св. Імша, а на галоўнай плошчы горада праходзіць святочны кірмаш пад назвай “Казюкі”.

ТОП – 10 цікавых фактаў з жыцця святога

1. Св. Казімір нарадзіўся ў Вавельсікм замку ў Кракаве, але большую частку жыцця правёў у Гродне, дзе і памёр у 1484 годзе ад сухотаў. Рэліквія св. Казіміра знаходзіцца ў гродзенскай катэдры.

2. У дзяцінстве каралевіч Казімір выхоўваўся у строгасці, бо часта праяўляў схільнасць да непаслухмянасці і самавольства.

3. У юнацтве Казімір шмат часу прысвячаў малітве. Кожны дзень з самага світанку ён ішоў шляхам ад Старага Замку да Фары Вітаўта, дзе яго часта бачылі на каленях яшчэ перад зачыненымі дзвярыма святыні.

казюкі2016 7

(шлях св. Казіміра, каралевіча)

4. Да каралевіча Казіміра з просьбай аб дапамозе заўсёды і без усялякіх перашкод маглі прыйсці хворыя і бедныя.

5. Вышэй за ўсё Казімір цаніў цнатлівасць.

6. Пры жыцці каралевіча адорвалі вялікай сімпатыяй, а пасля яго смерці часта казалі: “Ён павінен быў або не нарадзіцца, або стаць вечным”.

7. Праз стагоддзе пасля смерці Казіміра, у рамках працэсу кананізацыі, была адчынена ягоная труна, у якой цела каралевіча знаходзілася ў непарушаным стане.

8. На абразах св. Казіміра паказваюць з лілеяй у руках або на каленях перад касцёлам.

казюкі2016 9

 (абраз св. Казіміра ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя)

9. У дзень успаміну гэтага святога асвячаюць лекавыя зеллі .

10. Імя Казімір на слав. мове азначае той, хто ўсталёўвае супакой (kazi – гаварыць і mir – згода, супакой).

А так ушаноўваюць святога Казіміра ў Гродне - сэрцы Гродзенскай дыяцэзіі.

казюкі2016 8

казюкі2016 10

казюкі2016 11

казюкі2016 15

казюкі2016 14

казюкі2016 13

казюкі2016 17

казюкі2016 12

казюкі2016 16

казюкі2016 3

казюкі2016 5

казюкі2016 4

казюкі2016 2

казюкі2016 1

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Ангеліна Пакачайла