Skip to main content

У Гродне распачаліся велікапосныя рэкалекцыі для моладзі

рудзьман 7Увечары 25 лютага ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле распачаліся рэкалекцыі для моладзі "Эўхарастыя школай міласэрнасці". Рэкалекцыі праводзіць душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман. 

 

рудзьман 5

рудзьман 3

Святар заклікаў маладых людзей спытаць сябе, як выгляюдаюць іх адносіны з Богам, ці мае кожны з іх "таемны пакой", у якім можа шчыра, тэт-а-тэт паразмаўляць з Госпадам. "Бога недастаткова ведаць завочна, - адзначыў кс. Павел,-  неабходна мець з Ім блізкія адносіны, каб весці з Ім доўгія, займальныя размовы, як і належыць сапраўдным сябрам. Бо менавіта ад колькасці нашых малітваў, нашых размоваў з Езусам, залежыць якасць нашай веры".

рудзьман 2

рудзьман 8

Душпастыр таксама перасцярог маладых людзей перад бессэнсоўным хрысціянствам. Кс. Павел правёў паралель паміж разраджаным мабільным тэлефонам і павярхоўным хрысціянінам:

- На жаль, часта можна спаткаць з'яву, калі чалавек атачае сябе ўсялякімі атрыбутамі хрысціянскай веры - носіць нацельны крыж, заўсёды мае пры сабе ружанец, малітоўнік, няспынна наведвае касцёл - але ўнутры застаецца пустым, нібы "наварочаны" мабільны тэлефон, у якога амаль скончылася зарадка.

Напрыканцы св. Імшы кожны прусутны атрымаў ад рэкалекцыяніста невялікую нататку, дзе мог знайсці неабходныя для сябе словы. 

рудзьман 6

Пасля ўсе сабраліся ў кляштары сясцёр-назарэтанак, дзе кс. Павел Рудзьман дзяліўся сведчаннем сваёй веры. 

рудзьман 9

рудзьман 1

Рэкалекцыі будуць трываць да 27 лютага, субота (уключна). 

Тэкст: Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая