Skip to main content

Мужчыны св. Юзафа правялі велікапоснае набажэнства ў Гродзенскай катэдры

мсю кш 3У сераду 17 лютага ў гродзенскім фарным касцёле пасля вячэрняй св.Імшы прайшоў "Крыжовы шлях", арганізаваны рухам "Мужчыны святога Юзафа". Падчас чатырнаццаці стацый усе прысутныя разважалі на тэму пакут Хрыста. Удзельнікі руху зачытвалі ўрыўкі са Святога Пісання, якія прыадчынялі сэнс і паслядоўнасць падзей, заклікалі пераасэнсаваць свае адносіны да веры і да Госпада.

мсю кш 3

мсю кш 1

Заклікалі зразумець, якім коштам мы адкуплены Хрыстом, а таксама прасілі зірнуць на тое, якім жыццём мы жывем і ці робім тое, да чаго заклікаў і заклікае нас Бог.

Увогуле, абрад "Крыжовага шляху" мае вельмі глыбокія карані ў гісторыі хрысціянства. Гісторыя ўзнікнення велікапоснага набажэнства бярэ пачатак у старажытным Ерусаліме. Найбольш старажытны ўспамін пра дадзены абрад мы знаходзім у гістарычных нататках пілігрыма Эгер, які хутчэй за ўсё адносіцца да 381-384 г.г. Паводле апісання "Крыжовы шлях" іерусалімскіх хрысціян пачынаўся зацемна з малітваў у Гефсіманіі. "Пасля гэтага ідуць са спевамі пешшу ў горад, прыходзяць да брамы ў той час, калі чалавек пачынае распазнаваць чалавека, затым ідуць пасярод усяго горада ўсе да аднаго - старцы і маладыя, багатыя і бедныя .... да Крыжа".

мсю кш 2

Зрэшты, трэба адзначыць, што гэта толькі невялічкая частка апісання працэсіі, якая здзяйсняецца толькі раз у год на Страсным тыдні. Вернікі наведвалі Сіён і зноў вярталіся да Крыжа на Галгофу, маліліся, слухалі пропаведзі. Ужо пазней гэтая традыцыя перавандравала ў Заходнюю Еўропу, а пасля і па ўсім свеце.

Падрыхтаваў Анатоль Канарскі