14 лютага, у І Нядзелю Вялікага посту, у піярскай парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-р Індустрыяльны) дзевяць кандыдатаў (Карэнік Антон, Жукоўскі Максім, Муліца Андрэй, Трэццякевіч Глеб, Баршэвіч Яўген, Нябежка Мікіта, Адамоніс Максім, Савіцкі Уладзіслаў, Леонік Аляксей) былі прыняты ў міністранты. Урачыстасць узначаліў пробашч парафіі а. Андрэй Агель.
Разам з дзевяццю новымі міністрантамі ўся Літургічная служба алтара парафіі, як і штогод, аднавіла свае міністранцкія абяцанні. Міністранты нанова абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх.
Гэтую ўрачыстаць упрыгожыў спеў дзіцячага хору парафіі пад кіраўніцтвам а. Аляксандра Махнача SP, вікарыя парафіі. Пасля св. Імшы ўсіх сабраных дзяцей у касцёле чакаў салодкі пачастунак ад новых міністрантаў. Кожны, хто выходзіў са святыні, атрамаў жменю цукеркаў.
Фота: Маргарыта Снапко
Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP