10 лютага Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі прадстаўнікі міжнароднага руху ”У абарону жыцця ” (Pro-life), які займаецца абаронай чалавечага жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці.
Арганізатары семінара падзяліліся вопытам сваёй дзейнасці, дзякуючы якой было ўратавана не адно жыццё, якому пагражала смерць ва ўлонні маці.
Прадстаўнікі фонду рэгулярна наведваюць абартарыі, дзе моляцца за ненароджаных дзяцей і іх маці, спрабуюць пераканаць жанчын адмовіцца ад аборту.
Падчас канферэнцыі дзеячы руху ўзгадалі аб тым, што менавіта святар павінен шукаць любыя шляхі для адраджэння сапраўдных сямейных каштоўнасцей і быць дарадчыкам у вырашэнні розных жыццёвых праблем.
Маем надзею, што лічба жадаючых прысвяціць сваё жыццё гэтай высакароднай справе з кожным годам будзе ўзрастаць, а колькасць абартарыяў ва ўсім свеце значна зменшыцца.
Паводле wsd.grodnensis.by