Skip to main content

У гродзенскім гарадскім шпіталі памаліліся за хворых і церпячых

дзень хв 211 лютага ва ўспамін Маці Божай з Люрда, у Сусветны дзень хворага, прадстаўнікі службы аховы здароўя сабраліся ў Гродзенскімі гарадскім шпіталі №2, каб памаліцца за хворых і церпячых. Св. Імшу ўзначаліў кс. Віталій Сідорка, адказны за душпастырства медыкаў у Гродне. На малітве сабраліся таксама хворыя шпіталя і медыцынскі персанал. Падчас казання кс. Віталій заклікаў не адносіцца да хваробы выключна негатыўна. Ён адзначыў, што калі Бог штосьці дапускае ў жыцці чалавека, то ў гэтым ёсць нейкі сэнс. “Трэба глядзець на цярпенне ў кантэксце Божага збаўлення і перспектывы жыцця вечнага,” – падкрэсліў святар і нагадаў, што “чалавек у хваробе і цярпенні цалкам агаляецца, мяняюцца яго каштоўнасці, і ён адкрывае для сябе, што з'яўляецца сапраўдным шчасцем і яго збаўленнем. Важна зразумець таямніцу цярпення, с пакорай прыняць яго і шукаць у ім Божую волю”.

дзень хв 2

дзень хв 3

дзень хв 4

дзень хв 5

Хворым шпіталя ксёндз удзяліў сакрамант намашчэння хворых. Пасля св. Імшы медыкі наведалі цяжка хворых у хоспісе.

дзень хв 1

Караліна Бутоліна