Увечары 13 студзеня ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся канцэрт "Калядкі Паспяшальскіх". Музычны гурт з 14 чалавек адной сям'і прадставіў прысутным калядныя песні ў разнастайных апрацоўках і шмат імправізаваў. Падчас выступу кожны з музыкантаў адзначыўся сваёй харызмай і талентам. Горад Гродна Паспяшалськія наведалі ўпершыню і паабяцалі прыехаць яшчэ. Падрабязнасці з мерапрыемства ў фотарэпартажы.
Падрыхтавала Ева Мілн