Skip to main content

Аплатковая сустрэча з моладдзю адбылася ў Лідзе-Індустрыяльны

26 снежня ў парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны) прайшла аплатковая сустрэча для студэнтскай моладзі, якую правёў а. Аляксандр SP.Спатканне праходзіла ў классе, дзе спачатку адбылася малітва і традыцыйнае дзяленне аплаткам, на якім кожны мог падыйсці і скласці адзін другому свае пажаданні.

Кожны прыстуны прынёс с сабой што-небудзь смачнае, таму ўдалося арганізаваць салодкі стол. Пасля ў сабраных быў час на размовы, на абмеркаванне хвалюючых пытанняў, на жарты – проста на тое, каб адчуць святочную атмасферу па-хрысціянску.

Паводле pijary.info