24 снежня пастэрка ў дзятлаўскай святыні распачалася ад тэатральнай мініяцюры, якую падрыхтавала старэйшая моладзь, і якая дазволіла апынуцца у святочнай атмасферы Божага Нараджэння.
Пасля распачалася святая Імша. У гаміліі сабраным вернікам у касцёле была прыбліжана таямніца Божага Аб’яўлення. Таксама святар заахвочваў прысутных на Эўхарыстыі несці гэтую святочную навіну ў сваё хатняе асяроддзе.
Пасля Пастэркі ўсім парафіянам быў прапанаваны спектакль, падрыхтаваны дзецьмі і моладдзю араторыя імя блл. мучанікаў з Познані ў г. Дзятлава. Моладзь паказала ў спяктаклі як Божае Нараджэнне перажывалі жывёлы, прысутныя ў Бэтлеемскім хляве, а таксама, што ў нашым жыцці галоўным Валадаром з’яўляецца Езус, які, прынізіўшы сябе, прыйшоў на гэты свет, каб адкупіць кожнага з нас.
Паводле www.sdb.by