2 лістапада Ксёндз Біскуп адправіў Святую Імшу на могілках на Азоце. Шматлікім вернікам Ксёнд Біскуп прыгадаў у сваім пастырскім слове аб важнасці малітвы за памерлых, а таксама штодзённага навяртання кожнага чалавека, якое дае магчымасць спаткання з Богам. На могілках адбылася таксама жалобная працэсія, а святары катэдральнай парафіі асвяцілі пастаўленыя ў мінулым годзе помнікі.