Skip to main content

"Калядны вечар" для сямей прайшоў у Гродне

каляды 120 снежня а 19 гадзіне ў доме сясцёр-назарэтанак у Гродне адбыўся "Калядны вечар" для дзяцей з мнагадзетных сямей, дзяцей з сямей з цяжкім сацыяльным становішчам і дзяцей-інвалідаў. Арганізатарамі вечару сталі ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Гродна" і дабрачыннае таварыстыва "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 сямей.

 

каляды 4

каляды 11 каляды 5

каляды 3

каляды 6 каляды 15

Супольную малітву падчас мерапрыемства ўзначаліў дапаможны бп. Гродзенскай дыяцэззі Юзаф Станеўскі, які пасля звярнуўся да прысутных з віншаваннямі і невялікай прамовай:

- Раство Хрыстова - гэта самае радаснае і таямнічае свята, якое заўсёды выклікае ў нас надзею на цуд. (...) Хрыстос нараджаецца там, дзе ёсць радасць, дабрыня, прабачэнне, усмешка нашых дзяцей. Хрыстос таксама нарадзіўся сёння сярод нас, бо мы ўсе разам удзельнічаем у гэтым вечары, і гэта ўжо маленькі цуд".

каляды 13

Павіншаваў прысутныя сем'і і дырэктар "Нацыянальнага Карытас" кс. Віталь Дабраловіч, які пажадаў прысутным "сустракаць у гэтым свеце толькі сапраўдную любоў, якая з радасцю прымае людзей такімі, якія яны ёсць".  

Падчас мерапрымества дзеці разам са сваімі бацькамі маглі паўдзельнічаць у гульнях, каляднай віктарыне і паназіраць за пясочнай анімацыяй, якая адслюстроўвала сюжэты з Евангелля.

каляды 7

каляды 8

Пад уражаннем ад прадстаўлення "пясочнага тэатру" біскуп Юзаф адзначыў, што "цуды сапраўды здараюцца!"

каляды 9

каляды 14

На заканчэнне ўсе прысутныя паламаліся аплаткам і былі запрошаны да святочнага стала.

каляды 12

каляды 2

каляды 10

каляды 16

Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая