Skip to main content

"Карытас" распачаў калядную акцыю дапамогі дзецям

свечкі 2З распачаццем Адвэнту дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі прыступіла да правядзення акцыі “Калядная дапамога дзецям”. Традыцыйна для гэтай акцыі "Карытас" штогод рыхтуе свечкі, упрыгожаныя разнастайнымі выявамі. Свечкі распаўсюджваюцца праз касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі напрацягу ўсяго Адвэнту. Ахвяры, сабраныя падчас акцыі, будуць перададзеныя на дапамогу дзецям з малазабяспечаных сем'яў.

 

свечкі 1

Прыняць удзел у акцыі можна кожную нядзелю ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, а таксама ў іншых парафіях дыяцэзіі.