Моладзь сабралася ў араторыі, дзе кожны меў магчымасць павандраваць у перыядзе 2000-2015 гадоў. Дрэскодам вечара стаў яскравы чырвоны колер на адзенні ўдзельнікаў. Вечар быў падзелены на 3 часткі: перыяд 2000-2005 гг, 2006-2010 гг, 2011-2015 гг.
У кожным перыядзе моладзь чакалі вясёлыя гульні, банс-батл (хлопцы супраць дзяўчат), паказ моды пэўнага перыяду і прэзентацыя, падчас якой моладзь мела магчымасць успомніць і пазнаёміцца з рознымі фільмамі, а таксама дыскатэка.
Скончыўся вечар па салезіянскай традыцыі Словам на спакойную ноч, пасля якога моладзь зрабіла выснову: Езус любіць бязмернай любоўю; Ягонае сэрца - гэта месца, дзе можна апынуцца ў кожную хвіліну; падчас Адвэнту трэба памятаць пра цесную сувязь з Богам.
Паводле sdb.by