28 лістапада ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані г. Дзятлава прайшлі “Андрэкі” па тэме “Залатыя 80-я”. У гэтым годзе дзеці і моладзь араторыя зрабілі цікавае падарожжа ў 80-я гады XХ стагоддзя. Падчас падарожжа прысутныя пазнаёміліся з галоўнымі сусветнымі падзеямі і музычнымі накірункамі таго часу.
У гэты дзень праводзілася конкурсная праграма, якая ўключала песні, гульні і конкурс на лепшы вобраз. На працягу ўсяго часу гучалі хіты 80-х гадоў.
На заканчнне ксёндз Здзіслаў Пікула SDB уручыў салодкія падарункі і каштоўныя прызы пераможцу конкурсу на лепшы вобраз. У сваёй прамове да дзяцей і моладзі пробашч парафіі засяродзіў увагу на распачацці Адвэнту – часу чакання прыйсця Сына Божага. Ксёндз Здзіслаў пажадаў, каб гэты час не прайшоў дарэмна, а наадварот, дапамог перасэнсаваць жыццё, зрабіць высновы і змяніць яго на лепшае.
Паводле www.sdb.by