Skip to main content

Дыяканскае пасвячэнне адбылося ў Лідзе

дыяк ліда 328 лістапада у парафіі Узвышэння Святога Крыжа (г. Ліда) адбылося дыяканскае пасвячэнне клерыка Паўла Федаровіча, прыналежнага да кангрэгацыі Айцоў-Марыянаў, якое удзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B.

 

Дыяканскае пасвячэнне - заўсёды важны крок у жыцці духоўнай асобы. Гэта з’яўляецца пацвярджэннем выбару і шляху, а таксама паказвае гатоўнасць служыць Богу і людзям, распаўсюджваць Божае Слова, удзельнічаць у евангелізацыі, а таксама займацца пашырэннем культу Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай – гэта асноўны абавязак і гонар у харызмаце кангрэгацыі.

дыяк ліда 2

дыяк ліда 3

дыяк ліда 4

дыяк ліда 1

 

Варта узгадаць, што парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе з’яўляецца роднай для дыякана Паўла.

Уся парафія жадае дыякану Паўлу ўзрастаць у веры і быць сапраўдным прыкладам для людзей веры і паслухмянасці Богу.

Ганна Маёрава