31 кастрычніка моладзь з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Ліда-Фара) арганізавала міні-суботнік на тэрыторыі, прылягаючай да капліцы св. Барбары ў Лідзе. Маладыя вернікі разам с кс. Уладзіславам Сурвіла і клерыкамі вырашылі навесці парадак на мясцовых могілках напярэдадні Дня ўспаміну ўсіх памерлых (2 лістапада). Дадзенае мерапрыемства ў лідскай парафіі ўжо стала традыцыяй.
“Мы палічылі гэта сваім абавязкам - прыйсці і навесці парадак у капліцы нашай парафіі. Могілкі на прылягаючай тэрыторыі старыя, пра некаторыя магілы ўжо ніхто не клапоціцца…”, - распавяла адна з парафіянак Яна Чайко.
Пасля заканчэння працы моладзь памалілася за душы людзей, пахаваных на лідскіх могілках.
А. Марцішэўская