Skip to main content

У пабрыгіцкім касцёле слухачам катэхетычных курсаў уручылі залікоўкі

курс 525 кастрычніка слухачы першага курса катэхетычных курсаў у Гродне атрымалі залікоўкі. Урачыстае ўручэнне адбылося пасля святой Імшы ў пабрыгіцкім касцёле, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Падчас казання біскуп звярнуў увагу на словы з Евангелля: “Няхай весяліцца сэрца тых, хто шукае Пана” (1-ая Летапісаў 16, 10). І пажадаў першакурснікам з радасцю спасцігаць навуку, праз якую людзі пазнаюць Бога. “Не трэба баяцца пакідаць на снезе першыя крокі, варта быць адважнымі, каб пасля вас засталася сцяжынка, па якой захочуць ісці іншыя”.

 

курс 1

курс 5

курс 4

курс 2

У гэтым годзе на першы курс залічана 25 чалавек. Пасля заканчэння вучэльні выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.

Ангеліна Пакачайла