Skip to main content

Вынікі турніру па футболе ў Слоніме

slonim 219 верасня ў Слоніме адбыўся XI турнір па міні-футболе "памяці св. Яна Паўла II". У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі (Ліда, Сапоцкін, Баранавічы, Паставы, Брэст, Слонім, Барысаў, Докшыцы, 4 каманды з Гродна, 2 каманды з Маладзечна і 2 каманды з Мінска).

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў чарговы раз прыняла ўсіх удзельнікаў турніру, якія ў 9 гадзін раніцы сабраліся на св. Імшы, якая распачала мерапрыествы. Св. Імшу цэлебраваў а. Віталь Юркевіч, які прысвяціў пропаведзь тэматыцы радасці ў жыцці чалавека.

slonim 8

Пасля службы ўсе ўдзельнікі турніру змаглі паглядзець фільм "Хроніка турніру па футболе 2014 года". Пазней усе каманды адправіліся на футбольнае поле, дзе перад пачаткам спартыўных баталій прывітальныя словы сказаў генеральны спонсар турніру Баляслаў Вацлававіч Івашка ААТ "ВИБОТОРГ". Каманды былі падзеленыя на чатыры групы. Правёўшы па тры матчы ў сваіх групах, удзельнікі выявілі пераможцаў.

Пасля абеду каманды выйшлі разыграць выніковыя месцы з 1 па 16. Усе матчы праходзілі ў бескампраміснай барацьбе, неаднаразова даводзілася прабіваць пасляматчавыя пенальці для выяўлення пераможцы.

У матчы за 3 месца, дзе гулялі каманды св. Юзафа з Маладзечна і Гродна-Аўгустовак, асноўны час 0-0. У серыі пенальці для вызначэння пераможцаў суддзям прыйшлося звярнуцца да прагляду відэа паўтору выкананага ўдару. У выніку заслужаную перамогу з вынікам 5-4 атрымала каманда св. Юзафа з Маладзечна, заняўшы тым самым 3-ае месца.

У фінальнай гульні Гродна-Паўднёвы з вынікам 2-1 перамог каманду Гродна-Дзевятоўка.

Пасля ўсіх гульняў адбылася цырымонія ўзнагароджання, дзе акрамя кубкаў і медалёў, а таксама асноўных намінацый, былі ўручаны прызы лепшым гульцам у кожнай з каманд. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі каштоўныя падарункі ад генеральнага спонсара Баляслава Івашка. Мерапрыемства завяршылася святочнай вячэрай.

Кс. Ігар Анісімаў (пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Слоніме) падзяліўся сваімі ўражаннямі: "Проста цешылася сэрца, калі я  бачу, колькі маладых людзей у гэты дзень падчас св. Імшы прыступілі да споведзі і св. Камуніі".

slonim 7

Усе ўдзельнікі турніру выказваюць асаблівую падзяку:

Баляславу Вацлававічу Івашка 

Юрыю Валянцінавічу Бяссонаву

CENTRUM PASTORALE CONFERENTIAE EPISCOPORUM CATCHOLICORUM BIELORUSSIAE

"Трэнерскаму штабу футбольнага клуба "Слонім"

Усім валанцёры і клерыкам ВДС у Гродне

slonim 14

Выніковыя месцы:

1. Гродна-Паўднёвы

2. Гродна-Дзевятоўка

 3. Маладзечна св. Юзафа

4. Гродна-Аўгустувак

5. Докшыцы

6. Мінск-Сухарава

7. Гродна-Вішнявец

8. Ліда св. Сям'і

9. Барысаў

10. Паставы

11. Сапоцкін

12. Маладзечна св. Казіміра

13. Брэст

14. Мінск св. Яна Хрысціцеля

15. Баранавічы

16. Слонім

Лепшы гулец турніру - Максім Вадзюн (Гродна-Паўднёвы)

Лепшы бамбардзір турніру - Аляксандр Палачанін (Докшыцы)

Лепшы брамнік турніру - Павел Гейца (Гродна-Дзевятоўка)

Прыз глядацкіх сімпатый - каманда "Паставы"

Матч за 1-2 месцы

Гродна-Паўднёвы 2-1 Гродна-Дзевятоўка

Матч за 3-4 месцы

Маладзечна 0-0 (5-4 па пенальці) Гродна-Аўгустовак

Матч за 5-6 месцы

Докшыцы 7-1 Мінск-Сухарава

Матч за 7-8 месцы

Гродна-Вішнявец 1-0 Ліда св. Сям'і

Матч за 9-10 месцы

Барысаў 2-0 Паставы

Матч за 11-12 месцы

Сапоцкін 3-0 Маладзечна св. Казіміра

Матч за 13-14 месцы

Мінск св. Яна Хрысціцеля 0-2 Брэст

Матч за 15-16 месцы

Слонім 0-5 Баранавічы  

Арганізатар кс. Артур Малафей