Skip to main content

А. Аляксандр Махнач SP накіраваны ў парафію ў Ліду

махнач 1На мінулым уік-эндзе парафіяне са Шчучына развіталіся са святаром Аляксандрам Махначам SP, дзякуючы яму за дзевяць гадоў святарскай паслугі. Згодна з рашэннем Айца Правінцыяла Закону Піяраў а. Аляксандр з пачатку верасня бягучага года будзе несці пастырскае служэнне ў піярскай парафіі ў Лідзе (Індустрыяльны).

Падчас сваёй дзевяцігадовай службы ў Шчучыне а. Аляксандр перш за ўсё адказваў за душпастырства дзяцей, займаўся ўпрыгожваннем "дзіцячай" св. Імшы і розных набажэнстваў для іх. На працягу чатырох гадоў святар праводзіў катэхэзу ў трох дзіцячых садах у Шчучыне. За час свайго пастырскага служэння а. Аяксандр падрыхтаваў да 1-ай Камуніі больш за 700 дзяцей. Акрамя працы з дзяцьмі а. Аляксандр займаўся падрыхтоўкай катэхэзы для дарослых.

махнач 2

махнач 3

махнач 4

махнач 5

махнач 6

махнач 7

Парафіяне са Шчучына ад усяго сэрца дзякуюць а. Аляксандру за ягоную працу ў парафіі і жадаюць яму з такім жа запалам несці паслугу ў Лідскай парафіі.

а. Віталій Слука

Фота: Сяргей Хільмановіч