Skip to main content

10-ая гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай і гісторыя аднаго цуду

10ая гадавіна 14З 4 па 5 жніўня гродзенскі касцёл імя св. Францішка Ксаверыя поўніўся вернікамі, якія прыходзілі ў святыню, каб аддаць пашану Марыі з нагоды 10-ай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай. 2 дні запар каталікі з усіх куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, а нават з усёй Беларусі і па-за яе межаў прымалі ўдзел у розных набажэнствах: св. Імшах раніцай, удзень, увечары і апоўначы, няспыннай адарацыі і ўрачыстых працэсіях.

 

 

10ая гадавіна 7

10ая гадавіна 1

10ая гадавіна 12

10ая гадавіна 9

Падчас адпустовай св. Імшы, якая была адпраўлена ўвечары 5 жніўня і якая завяршыла набажэнствы з нагоды чарговай гадавіны каранацыі абраза, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў прыстуным аб шматлікіх цудах, якія здзяйсняліся праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай:

- Марыя з'яўляецца дарам для Езуса, а праз Ягоную волю сталася дарам для кожнага з нас. Мы можам прыходзіць да Яе са сваімі радасцямі, турботамі, пакутамі і быць упэўненымі, што, калі папросім, Яна заўсёды адорыць нас сваёй любоўю і патрэбнымі ласкамі.

10ая гадавіна 2

 10ая гадавіна 6 10ая гадавіна 3

10ая гадавіна 4 10ая гадавіна 5

Пра цуды, здзейсненыя Маці Божай Кангрэгацкай, распавядаў таксама пробашч парафіі імя св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі. Святар узгадаў, што перад сёлетнімі ўрачыстасцямі яго наведала адна жанчына, жыхарка з Мінску, якая падзялілася гісторыяй свайго цуду ад Маці Божай Кангрэгацкай:

- У маладосці гэтая жанчына перажыла вельмі цяжкі перыяд цяжарнасці і родаў, пасля чаго лекары паведамілі ёй, што яна не мае ніякіх шансаў перажыць другую цяжарнасць, і лепш спыніцца на адным дзіцяці. 8 гадоў таму гэтая жанчына ўжо сярэдніх гадоў удзельнічала ў свецкай экскурсіі па гродзенскай катэдры і пачула пра тыя цуды ў жыцці людзей, якія адбываліся праз малітву перад абразом Маці Божай Кангрэгацкай. Жанчына вырашыла на некалькі хвілін застацца каля абраза, каб папрасіць Марыю аб беспраблемнай цяжарнасці. Праз пэўны перыяд мінчанка нарадзіла дзіця без найменшых прыкмет болю.

10ая гадавіна 8

 10ая гадавіна 11 10ая гадавіна 13

10ая гадавіна 10

"Заўсёды варта прысвяціць крыху свайго часу прыватнай размове з Марыяй", - падсумаваў кс. Ян.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Вольга Сяліцкая, Ангеліна Марцішэўская