Skip to main content

У Пакістане замужнія хрысціянкі прымушаны да ўступлення ў паўторны шлюб з мусульманамі

У Пакістане ў правінцыі Пенджаб ў горадзе Патакі 23 ліпеня была выкрадзеная, гвалтоўна пераведзеная ў іслам і выдадзена замуж замужняя 25-гадовая хрысціянка, маці траіх дзяцей. Выкрадальнік — 55-гадовы мусульманін Мухамад Назір, бацька васьмёх дзяцей — паабяцаў сям’і жанчыны вярнуць яе ў бліжэйшыя дні, аднак дзень праз паведаміў, што жанчына прыняла іслам і выйшла за яго замуж, а таксама паабяцаў расправіцца з сям’ёй у выпадку звароту ў паліцыю.

Сям’я выкрадзенай звярнулася па дапамогу ў праваабарончую арганізацыю LEAD, якая ў дадзены момант ужо вядзе цяжбу па справе выкрадання іншай замужняй хрысьціянкі, Мусарат Бібі, таксама гвалтоўна пераведзенай у іслам і выдадзенай замуж за мусульманіна Мухамада Васіма, сям’я якога падрыхтавала падробленыя пасведчанні аб змене веры і шлюбе.

 

У сярэднім у Пакістане рэгіструецца да тысячы выпадкаў выкрадання, гвалтоўнага пераводу ў іслам, а таксама ўступлення ў шлюб альбо продажу ў сэксуальнае рабства дзяўчат і замужніх жанчын з супольнасцяў хрысціянаў і езідаў.

Паводле krynica.info