Skip to main content

Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі былі накіраваны на свае першыя парафіі

 3 of 827 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам.

 

Кс. Дзмітрый Папенюк (паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне), накіраваны вікарыем у парафію Святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы); 

Кс. Юрый Садоўскі (паходзіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы, накіраваны вікарыем у парафію Святога Вацлава ў Ваўкавыску); 

Кс. Віталій Пяткевіч (паходзіць з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, накіраваны вікарыем у парафію Адшукання Святога Крыжа ў Гродне).

Жадаем маладым святарам плённага служэння вернікам Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне.