Skip to main content

Па дарозе ў Навагрудак пілігрымы наведалі жамчужыну помнікаў архітэктуры Беларусі

  28Мінуў чарговы, трэці дзень пілігрымкі ў Навагрудак. На шляху да благаслаўлёных сясцёр паломнікі наведалі святыні, якія адлюстроўваюць розныя мастацкія стылі, эпохі, а нават рысы сацыяльнай арганізацыі нашай краіны.

 

На пачатку дня вернікі прынялі ўдзел у св. Імшы ў мясцовым астрынскім касцёле, пабудаваным на сучасны манер.

  2

Пасля завіталі ў вёску Стадаляны, дзе спыніліся ва ўтульнай маленькай капліцы, якая ўяўляе сабой звычайную драўляную вясковую хату, упрыгожаную стараннямі нешматлікіх мясцовых жыхароў.

  22   24

Напрыканцы дня пілігрымы наведалі адзін з найпрыгажэйшых храмаў Беларусі - касцёл св. апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя і ўяўляе сабой помнік архітэктуры неаготыкі. Дэталі Інтэр’еру касцёлу з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва мадэрн.

  29

  32

  34

Дарэчы, Старыя Васілішкі славяцца не толькі касцёлам, але і тым, што з’яўляюцца маленькай радзімай выдатнага польскага спявака Чэслава Немана, які далёка за межамі Польшчы вядомы як самы яскравы прадстаўнік еўрапейскага прагрэсіў-рока і выканаўца духоўнай паэзіі.

Завяршылі дзень пілігрымы ў вёсцы з “небеларускай” назвай Гурнафель, цікавую гісторыю паходжання якой можна прычытаць па спасылцы.

Падрабязнасці падзей трэцяга дня паломніцтва глядзіце ў фотэрэпартажу.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская