Skip to main content

Пілігрымка Гродна-Навагрудак. Дзень 2

2 14Другі дзень пілігрымкі Гродна-Навагрудак за плячыма. Пасля сонечнай спякоты надвор'е змянілася прахалодай летняга дажджу, тым самым яўляючы пілігрымам хараство Божай ласкі. Адметнай падзеяй чарговага дня стала наведванне пілігрымаў ксяндзом біскупам Аляксандрам Кашкевічам, які завітаў да паломнікаў, каб падбадзёрыць іх на шляху да сясцёр-мучаніц. Канцавым прыпынкам пілігрымаў стала парафія св. Тэрэзы ад Дзіяцятка Езус у Астрыне, якая азнаменавала канец 1/3 дарогі да Навагрудка. Падрабязнасці падзей другога дня глядзіце ў фотарэпартажу. 

Фота: Вольга Сяліцкая