Skip to main content

"Ісці, каб адкрываць Любоў". Вырушыла 6-ая пілігрымка Гродна-Навагрудак

1 1Раніцай 25 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне была адпраўлена св. Імша, якая распачала 6-ае пешае паломніцтва да месца мучаніцкай смерці сясцёр-назарэтанак з Навагрудка. Св. Імшу ўзначаліў духоўны настаўнік пілігрымкі Гродна-Навагрудак - кс. Віталій Сідорка; гамілію для паломнікаў прачытаў а. Андрэй Урублеўскі.

 

1 2 1 3

Айцец Андрэй заклікаў вернікаў задумацца над матывамі, якія падштурхнулі кожнага з іх вырушыць у паломніцтва і прапанаваў ім тры асноўныя паставы пілігрыма для далейшага разважання:

- 1-ая пастава пілігрыма: у ёй паломнік ставіцца да пілігрымкі нібы да турыстычнай экскурсіі з наведваннем помнікаў архітэктуры і маляўнічых закуткоў краіны. Такая пастава можа ўзбагаціць чалавека інтэлектуальна, фізічна, але наўрад ці чалавек абагаціцца духоўна. 2-ая пастава пілігрыма: паломнік лічыць сябе "абраным". "Абраным", каб следаваць за Госпадам. "Абраным", каб пазнаваць Яго. Нібы ўсё добра, але часта такія адносіны ідуць побач з гардыняй і легкадумным стаўленнем да бліжняга. 3-ая пастава - чалавек вырушае ў паломніцтва з яснай мэтай працягваць адкрываць Любоў. Вам вырашаць, якая з трох пастаў прынясе найлепшы плён.

1 8

С просьбамі і падзякамі да благаслаўлёных манахінь з Гродна вырушыла амаль паўсотні чалавек.

1 30

Глядзіце фотарэпратаж з поўнага першага дня пілігрымкі.

Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Вольга Сяліцкая