Skip to main content

Брытанскія біскупы заклікаюць каталікоў выказаць заклапочанасць чыноўнікам з нагоды законапраекта аб самагубстве

11 верасня ў Палаце абшчын Злучанага Каралеўства пройдуць дыскусіі і галасаванне па законапраекце пра самагубства пры медычным садзейнічанні. З гэтай прапановай выступіць брытанскі палітык Роб Маррыс, і пытанне закране магчымасці для невылечна хворых дарослых скончыць сваё жыццё з пэўнай медыцынскай дапамогай. У гэтым выпадку лекары змогуць даваць смяротныя прэпараты або ін'екцыі сваім пацыентам. 

Памесны Каталіцкі Касцёл неадкладна выступілў з заявай: «Гэта надзвычай важная дыскусія, - піша арцыбіскуп Саўтуарка монс. Пітэр Сміт, кіраўнік дэпартамента па грамадзянскай адказнасці хрысціян пры Біскупскай канферэнцыі Вялікабрытаніі. - Інфармацыя і каментары па гэтым пытанні павінны быць распаўсюджаныя ва ўсіх парафіях краіны». 

«Я настойліва заклікаю каталікоў, - працягвае іерарх, - як мага хутчэй звярнуцца да парламентарыяў і выказаць сваю заклапочанасць з нагоды небяспечнага ўздзеяння, якое, дадзены законапраект, можа аказаць на найбольш безабаронных людзей». «Палітыкі, - падкрэслівае монс. Сміт, - закліканы слухаць сваіх выбаршчыкаў». «Патрэбна больш якасная і шырокая паліятыўная дапамога, а зусім не дапамога ў самагубстве». Канферэнцыя ангельскіх біскупаў стварыла адмысловы вэб-сайт, на старонках якога ў дэталях тлумачыцца новы законапраект і яго трагічныя наступствы. «Жыццё кожнага чалавека заўсёды вартае павагі і абароны», - гаворыцца ў каментары біскупаў. Кожны чалавек, калі ён пакутуе ад болю або адзіноты, заслугоўвае «увагі і падтрымкі, а не дапамогі ў самагубстве». Адсюль - заклік да развіцця хоспісаў і паліятыўнай дапамогі, каб яны сталі даступныя для ўсіх, хто мае патрэбу. Цытуючы пасланне Папы Францішка з нагоды Дня абароны жыцця 2013 года, ангельскія біскупы падкрэсліваюць, што «самыя слабыя і найбольш неабароненыя хворыя, старыя, яшчэ ненароджаныя дзеці і бедныя таксама з'яўляюцца шэдэўрамі Божага тварэння. Яны створаны на Яго вобраз і падабенства, яны прызначаны для вечнага жыцця і заслугоўваюць максімальнага шанавання і павагі». Такім чынам, «Касцёл вучыць, што чалавечае жыццё ёсць дарам Бога, і яно падтрымлівае высакаякасны клопат пра людзей пры смерці і абарону самых слабых і безабаронных».

Што тычыцца лекараў, біскупы падкрэсліваюць, што «Брытанская медыцынская асацыяцыя (British Medical Association) і Каралеўскія медыцынскія каледжы (Medical Royal Colleges) выступаюць катэгарычна супраць легалізацыі асыставання самагубства». Прыняцце законапраекта зруйнавана б «фундаментальныя прынцыпы медыцынскай прафесійнай этыкі», прынцыпы, узыходзячыя «да клятвы Гіпакрата», а «лекары павінны аказваць самую глыбокую павагу да чалавечага жыцця». Звяртаючыся да досведу краін, дзе медыцынскае садзейнічанне эўтаназіі было легалізавана, напрыклад, Галандыі ці некаторых амерыканскіх штатаў, біскупы Вялікабрытаніі падкрэсліваюць, што межы, якія накладаюцца законам, усё часцей пераступаюцца.

Некаторыя законы датычацца «доступу да эўтаназіі для невылечна хворых з вызначаным прагнозам. Аднак прагноз невылечнай хваробы складаны: невылечна хворыя нярэдка жывуць значна даўжэй, чым чакалася, і дыягнаставаць клінічную дэпрэсію не так лёгка». У канцы заявы Каталіцкі Касцёл Англіі і Уэльса яшчэ раз просіць вернікаў звяртацца да дэпутатаў, каб тыя пачулі іх голас: «Палітыкі павінны прыслухоўвацца да сваіх выбаршчыкаў і да іх праблем».

Паводле Католик.ru