Skip to main content

Прайшлі рэкалекцыі для мам клерыкаў

Кожны год падчас летніх канікул у Вышэйшай духойнай семінарыі ў Гродне адбываюцца рэкалекцыі з удзелам мам клерыкаў. Гэты год таксама не стаў выключэннем для 13 мам, якія прыехалі, каб яшчэ больш пазнаёміцца з жыццём семінарыйнай супольнасці і паспрабаваць глыбей зразумець той шлях да святасці, па якому крочаць іх сыны. 

Рэкалекцыі для мам семінарыстаў маюць ужо сталую традыцыю. Ранішняя малітва, разважанне над Божым Словам, Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, наведванне санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі на Узгорку Надзеі…

 

У гэтым годзе, акрамя ўжо традыцыйных мерапрыемстваў, мамы клерыкаў далучылася да ўдзелу ў св. Імшы, якую ўзначаліў кс. бп. Юзаф Станеўскі на месцы расстрэлу жыхароў Гродна і Ліпска каля Навумавіч. Усё гэта стварыла вельмі спрыяльныя ўмовы, каб спыніцца ў роздуме, паразважаць аб сваім жыцці і адчуць Божую прысутнасць у кожнай хвіліне зямнога быцця людзей. 

Хай гэтыя гадзіны, праведзеныя ў асаблівым месцы – семінарыі, дзе кожны клерык прымае вельмі важныя жыццёвыя рашэнні, стануць духоўнай падтрымкай для мам і той крыніцай, адкуль выцякае поўны давер да Божага Провіду адносна іх сыноў.

Паводле wsd.grodnensis.by