Skip to main content

Гродзенская дыяцэзія на 27-ай міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве

20150711 18194112 ліпеня 2015 г. у Варшаве ў санктуарыі Маці Божай Апякункі моладзі адбылася адкрыццё 27-ай міжнароднай Парафіяды для дзяцей і моладзі. Св. Імшу ўзначаліў кс. біскуп Марыян Флорчык (біскуп  да спраў душпастырства спартсменаў у Польшчы). У гэтым годзе спартыўна-рэлігійнае мерапрыемства сабрала паўтары тысячы ўдзельнікаў з усёй Еўропы (Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі, Іспаніі, Літвы, Латвіі).

 

IMG 20150712 141415 3CS

IMG 20150712 152708

IMG 20150712 223615 1CSБеларусь у гэтым годзе прадставілі 20 парафій з усёй краіны. Самая вялікая група ўдзельнікаў прыбыла з Гродзенскай дыяцэзіі. У першы дзень Парафіяды правялі бегавую эстафету (5X31 м), у памяць св. Яна Паўла II. Першае месца заваявала парафія Маці Божай Вастрабрамскай (Гродна-Аўгустувак). Усё мерапрыемства завяршыцца 18 ліпеня 2015 года.