З 5 па 9 ліпеня 2015 года ў г. Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі адбыліся “Канікулы з Богам" для моладзі, якая займаецца спортам. Арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступілі кс. Артур Малафей (душпастыр спартсменаў), а таксама ўвесь трэнерскі штаб Футбольнага клуба "Слонім".
Сярод удзельнікаў былі футбалісты, плыўцы, лёгкаатлеты, гандбалісты. Моладзь з Гродна, Ліды, Слоніма кожны дзень пачынала са святой Імшы.
Пасля праходзілі прафесійныя трэніроўкі на штучным футбольным полі "Белтрансгаз". Экскурсія ў Жыровічы стала адным з пунктаў праграмы для спартсменаў.
У сераду 8 ліпеня адбыўся таварыскі матч паміж камандай моладзі "Душпастырства Спартсменаў" і "Зборнай з Гродна", якая здзейсніла спецыяльны выезд у Слонім (яе прадстаўлялі кс. Антоні Абухоўскі і трэнер Марэк Занавескі). Выніковы лік "Душпастырства Спартсменаў" 6:2 "Зборная Гродна". Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства выказваюць асаблівую падзяку настаяцелю парафіі ў Слоніме кс. Ігару Анісімаву, а таксама дырэктару "Белтрансгаз" Юрыя Бяссонаву.