Skip to main content

Мэта дасягнута! Пілігрымы сустрэліся са Святой Маці

 4На працягу 5 дзён з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі і з па-за яе межаў выходзілі пілігрымы, якія, няглядзечы на стому, спякоту, дождж, холад, адлегласці нават у сотні кіламетраў, крочылі да Маці Божай Тракельскай. 10 ліпеня паломнікі прыбылі ў Тракельскі санктуарый, каб ахвяраваць Святой Маці ўсе пакуты і радасці, якія сустрэлі іх на шляху да Яе, і пераказаць Ёй усе свае інтэнцыі. Падрабязнасці з апошніх момантаў пілігрымкі глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

 

Фота: Вольга Сяліцкая