30 мая клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі. Сярод наведаных месцаў былі такія, як санктуарый Маці Божай Барунскай, Крэўскі замак, касцёл Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, сядзіба М.К. Агінскага ў Залессі, касцёл Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, Лідскі замак і некаторыя іншыя.
Семінарысты пазнаёміліся з унікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія з'яўляюцца гонарам Беларусі гонар і шэдэўрамі сусветнага мастацтва. Завяршыўся дзень адпачынкам каля касцёла Святой Сям’і ў Лідзе, дзе быў арганізаваны вечар з мясцовай моладдзю.
Паводле wsd.grodnensis.by