Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамант канфірмацыі ў гродзенскай катэдры

 124 мая ў гродзенскай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі падчас св. Імшы ўдзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам з гродзенскай катэдры, з парафіі св. Юзафа і студэнтам з Нігерыі.

У сваіх словах скіраваных да кандыдатаў кс. біскуп, узгадваючы ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, падкрэсліў моц уздзеяння Божага Слова на чалавека:

- Божае Слова падштурхоўвае нас да добрых спраў. (...) Важна, каб людзі, гледзячы нас вас, маглі чытаць радкі Евангелля: прабачэння, любові, дапамогі адзін другому, малітвы, супакою і суцяшэння.(...) Менавіта нашыя ўчынкі, нашыя словы павінны прамаўляць да свету.

 3

Іерарх заклікаў вернікаў таксама заўсёды памятаць пра малітву, пра шчыры дыялог з Богам, які заўсёды прыносіць свой плён.

 20

На завяршэнне набажэнства біскуп Юзаф і пробашч парафіі кс. Ян Кучынскі падзякавалі ўсім прысутным, асабліва бацькам за працу ў выхаванні дзяцей і клопат аб іх духоўным развіцці.

Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая