Skip to main content

Кс. біскуп Алег Буткевіч у капліцы нашай Аlma Mater

18 мая кс. біскуп Алег Буткевіч разам са сваімі аднакурснікамі сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі ў капліцы нашай Аlma Mater. У гэтым святым месцы кожны з іх падчас семінарыйнай фармацыі правёў шмат часу, каб паглыбіць духоўную сувязь з Хрыстом у распазнані свайго паклікання. Прайшло ўжо 15 гадоў, як выпускнікі семінарыі атрымалі святарскія пасвячэнні і пачалі распаўсюджваць Евангелле ў розных кутках свету. 

Кс. біскуп у гаміліі, звяртаючыся да клерыкаў, адзначыў, як важна памятаць аб чысціні сваіх інтэнцый і цаніць кожную хвіліну, праведзеную ў семінарыі. Таксама была выказана падзяка ўсім прафесарам і выхавацелям за прыклад уласнага жыцця і дапамогу ў паглыбенні ведаў аб загадкавай таямніцы Божай любові.

Паводле wsd.grodnensis.by