13 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне кс. біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакраманту канфірмацыі 45 кандыдатам. Да прыняцця сакраманту кандыдыаты рыхтаваліся на працягу двух гадоў: удзельнічалі ў катэхэзах, набажэнствах і спецыяльных рэкалекцыях.
Падчас св. Імшы кс. біскуп нагадаў "дарослым хрысціянам" пра іх абавязкі - каб яны ганарыліся сваёй верай, каб былі адважныя жыць згодна з навукай Хрыста, хоць атачальны свет будзе спакушаць іх рознымі выгодамі, якія не маюць нічога агульнага з вызнаваннем веры.
Пасля Эўхарыстыі адбылося набажэнства ў гонар Маці Божай з Фацімы ў сувязі з наступнай гадавінай Яе аб'яўленняў. Напрыканцы моладзь падзякавала ксяндзу біскупу за атрыманы дар канфірмацыі і святарам за дапамогу ў падрыхтоўцы да прыняцця гэтага дару. Кс. біскуп у адказ пажадаў мужнасці ў вызнаванні сваёй веры.
Падрыхтаваў а. Віталій Слука SP
Фота Сяргей Хільмановіч