13 мая мэр г. Гродна Мечыслаў Гой наведаў адны з галоўных помнікаў спадчыны каталіцкага Касцёла нашага горада. Кіраўніка г. Гродна пазнаёмілі з гісторыяй пабрыгідскага касцёла, Вышэйшай духоўнай семінарыі і касцёла імя св. Францішка Ксаверыя.
Экскурсію па гродзенскай катэдры правёў яе пробашч ксёндз Ян Кучынскі. Падчас экскурсіі мэру спадарожнічалі біскуп Аляксандр Кашкевіч, кс. Антоні Грэмза і кс. Павел Салабуда.