Skip to main content

Вернікі Альшанкі і Фабрычнага развіталіся з капліцай

kaplica 511 мая ў старой капліцы, каля якой цягам амаль 20 год мясцовыя вернікі збіраліся на малітве, ружанцовых і маёвых набажэнствах, працэсійна праводзілі памерлых, была адпраўлена апошняя св. Імша. Невялікая святыня, як гістарычны для парафіі аб’ект, будзе перанесена на пляц, дзе збудуюць новы касцёл для парафіі Святога Духа.

kaplica 2

kaplica 3

kaplica 14

Таксама падчас набажэнства кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі, уручыў ліст падзякі ад Святога Айца для Юрыя Багушэвіча, дзякуючы старанням якога была пабудавана капліца.

kaplica 23

Падрыхтавала Гражына Шалкевіч